Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Меропрыемствы , прысвечаныя Дню роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 19:14, Обновлено 22 февраля 2023 в 19:17
Автор: Чиркун Л. К.
112 просмотров

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы - як напамін аб неабходнасці садзейнічання развіццю шматнацыянальнасці моўнай культуры, яе разнастайнасці і шматмоўю.
У рамках Дня роднай мовы ў школе праходзяць розныя мерапрыемствы.
З усімі вучнямі былі праведзены гутаркі аб нашай краіне, аб роднай мове. Дзеці з задавальненнем расказывалі вершы беларускіх паэтаў, адгадвалі загадкі.
Вучні 10-11 класаў напісалі дыктант “Родная мова”, які дыктаваў Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага, другога і трэцяга склікання.
У школьнай бібліятэке была арганізавана кніжная выстава “Які ж гэта цуд – слова, мова твая” і прайша гульня “Мова родная – мова модная”, дзе дзеці спаборнічалі паміж сабой. Заданні былі не цяжкія, але патрабавалі ведаў і логікі. Усе удзельнікі атрымалі медалі і засталіся задаволены гульнёй.
Вучні 6 класа сталі удзельнікамі віктарыны “Мая Беларусь” і  адправіліся ў незвычайнае падарожжа, у цудоўнае княства Беларусь
Вучні 9 класа прынялі ўдзел у моўным турніры, на якім мелі магчымасць паразважаць і выявіць свае здольнасці перад настаўнікам. Вучні  актыўна адказвалі на пытанні, стараліся разважаць, выказваць свае думкі.
Мы ўсе павінны берагчы родную мову і ўмець дасканала валодаць ёю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.