Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Рамантык беларускай гісторыі

Дата: 25 ноября 2020 в 19:08, Обновлено 25 ноября 2020 в 19:12
Автор: Чиркун Л. К.
132 просмотра

Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага часу Уладзімір Караткевіч быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. Але лёсам  пісьменніку было наканавана даволі кароткае зямное жыццё.     26 лістапада наша краіна  адзначае 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пра яго хочацца распавядаць нашым дзецям. З яго хочацца браць прыклад.
    З гэтай нагоды 25 лістапада ў сценах нашай школы прайшла літатурная вечарына “Рамантык беларускай гісторыі”.Спачатку наведвальнікам была паказана прэзентацыя. Вучні ўбачылі шмат рэдкіх фатаграфій і папоўнілі свае ўяўленні аб непаўторным абліччы пісьменніка.
    Таксама была аформлена  кніжная выстава Ён жыў Беларуссю”, якая стала выдатнай рэкламай зборнікаў для чытання.  Гэта свайго роду акцыя па прыцягненні падрастаючых чытачоў да кнігі і чытання. 
    У межах вечарыны прагучала шмат вершаў, атрымаўся сапраўдны конкурс чытальнікаў. Падчас праведзення віктарыны вучні замацавалі ўсе цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, якія пачулі падчас мерапрыемства. 
    Галоўнай мэтай мерапрыемства было набліжэнне Караткевіча да чытачоў, паказаць, якім ён быў чалавекам, выхоўваць у вучняў гонар, павагу, любоў да Беларусi, да сваёй нацыi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.